Знайсці
15.04.2023 / 18:192РусŁacБел

Памёр ксёндз Эрнэст Будын, які амаль чвэрць стагоддзя служыў у Беларусі

Супольнасць Кангрэгацыі святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі паведамілі, што 14 красавіка ў польскім Тухаве на 88-м годзе жыцця памёр ксёндз Эрнэст Будын, які з 1990 па 2013 год служыў на Гродзеншчыне.

Ксёндз Эрнэст Будын. Фота: Sosnowiec.scj.pl

Падчас служэння ў Беларусі святар быў пробашчам парафіі святога Станіслава ў Ляцку (Шчучынскі дэканат), а пазней — парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец).

Ксёндз Эрнэст Будын нарадзіўся ў 1935 годзе ў Польшчы. Першыя манаскія абяцанні прынёс у 1952 годзе. Некалькі дзесяцігоддзяў быў эканомам манаскіх дамоў, вікарыем і пробашчам парафій у Польшчы.

У 1990 годзе прыбыў на працу ў Беларусь, у 2013 вярнуўся ў Польшчу, дзе стаў служыць у Сасноўцы Сілезскага ваяводства.

У Беларусі святую Імшу за спачылага ксяндза Эрнэста Будына правялі 15 красавіка ў парафіі святога Станіслава ў Ляцку.

Пахаванне святара адбудзецца 17 красавіка ў парафіі ў Стадніках. У 11.30 (па польскім часе) адбудзецца святая Імша, пасля — пахаванне на мясцовых могілках.

Чытайце таксама:

Арцыбіскупу Кандрусевічу выдалілі пухліну

Памёр святар Кірыл Шоўкаў

Cвятар Дзмітрый Барыла памёр у 48 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
1
8
відьма/адказаць/
15.04.2023
і што?
на якой мове ён "служыў"?
0
Ляцк/адказаць/
16.04.2023
відьма, на той, которая понятна была человеку. Он в Ляцке знал каждого прихожанина, все его уважали и любили. Он был простым человеком, без придури и гордыни.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031