Знайсці
15.04.2023 / 11:16РусŁacБел

Яшчэ адзін фігурант справы «Маёнтка Падароск» выйшаў пад паручальніцтва

«Нашай Ніве» стала вядома, што з турмы Гродна вызвалены Юрась Меляшкевіч.

Меляшкевіч праходзіць па справе «Маёнтка Падароск» — ініцыятывы па аднаўленні старой сядзібы пад Ваўкавыскам, якое фінансаваліся бізнэсоўцам і мецэнатам беларускага паходжання Паўлам Падкарытавым.

Разам з Меляшкевічам па справе праходзяць фінансавы дырэктар маёнтка Зміцер Карабач і супрацоўнік Фонду «Вяртанне» Сяргей Макарэвіч. Пра вызваленне Макарэвіча пад паручальніцтва стала вядома раней, 12 красавіка.

Юрась Меляшкевіч быў намеснікам старшыні грамадскай арганізацыі «БНФ «Адраджэнне», актывістам руху «За Свабоду!». Апошнім часам быў намеснікам старшыні «Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». Падчас зачысткі грамадзянскай супольнасці арганізацыя была ліквідаваная Вярхоўным судом.

Увечары 26 кастрычніка ці раніцай наступнага дня Меляшкевіча затрымалі ў Ваўкавыску.

Сябры Меляшкевіча кажуць, што яго вызвалілі пад паручальніцтва бацькоў. «Наша Ніва» пакуль не мае пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц.

Інфармацыі пра справу «Маёнтка Падароск», як і пра большасць палітычных спраў, практычна няма ў выніку таго, што лукашысты цяпер інтэрпрэтуюць падпіску пра неразгалошванне, якую бяруць як з фігурантаў спраў, так і з адвакатаў, незаконна шырока. У выніку ўсё, што вядома грамадству, — што справа існуе.

Калі вам вядомыя падрабязнасці, паведамляйце асабіста тым аўтарам «Нашай Нівы», якіх ведаеце, або ў тэлеграм-акаўнт «Нашай Нівы» ў сакрэтны чат: @nn_editor.

Каму зручней на мэйл — пішыце рэдактару на [email protected] ці [email protected].

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031