Знайсці
14.04.2023 / 08:22РусŁacБел

За адміністраванне чата мінчуку далі чатыры гады няволі

У Мінскім гарадскім судзе 13 красавіка вынесены прысуд Уладзіміру Астапчыку, абвінавачанаму паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў распальванні сацыяльнай варожасці.

Уладзімір Астапчык

Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова, піша «Вясна».

Пасля затрымання 21 ліпеня 2022 года 30-гадовага палітзняволенага Уладзіміра Астапчыка ўтрымлівалі ў СІЗА №1 Мінска. Таксама вядома, што яго затрымлівалі і раней. Так, 8 лістапада 2020 года ён быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 12 сутак за ўдзел у масавым мерапрыемстве.

Вядома, што Уладзімір любіць паходы, матацыклы, камп'ютарныя гульні, міфалогію, актыўна займаецца спортам.

У ходзе судовага працэсу, які пачаўся 7 красавіка, высветлілася, што Уладзімір з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-канала, у якім публікаваліся кадры з акцый пратэсту на станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску.

Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дырэктарку «Слаўцэнтра» Ірыну Зімневу аштрафавалі і не адпусцілі

ГУБАЗіК расказаў пра першую ахвяру новай фэйкавай рассылкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
24
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера