Знайсці
13.04.2023 / 19:311РусŁacБел

Дырэктарку «Слаўцэнтра» Ірыну Зімневу аштрафавалі і не адпусцілі

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ў судзе Маскоўскага раёна суддзя Таццяна Мотыль прызначыла Ірыне Зімневай штраф — 20 базавых велічыняў (740 рублёў) паводле арт. 19.1 КаАП («Хуліганства»). Але на волю жанчына пасля таго ўсё адно не выйшла. 

Ірына Зімнева

Справу Ірыны разглядалі два дні. Суддзя Мотыль пасля таго, як учора заслухала жанчыну і яе абаронцу, абвясціла перапынак да наступнай раніцы 13 красавіка. Пасяджэнне праходзіла анлайн, Ірыне ставілі ў віну, нібыта яна «лаялася на міліцыянтаў».

Сёння ж раніцай адбыліся ператрусы ва ўсіх офісах «Слаўцэнтра», была забраная тэхніка. Затрымалі мужа Ірыны Аляксея — ён дагэтуль знаходзіцца ў РУУС. А саму Зімневу пасля штрафу таксама не адпусцілі, дакладна невядома, дзе яна цяпер знаходзіцца. Таксама невядома, ці гэта затрыманне паводле новай справы, ці іншая працэдура.

Дома ў сямейнай пары застаюцца дзве непаўналетнія дачкі.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання дырэктаркі Цэнтра славянскіх моў Ірыны Зімневай

Затрымалі дырэктарку Цэнтра славянскіх моў і культур

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
14.04.2023
Вывучэнне няшчырых панска-кулацкіх моў на Русі нельга дапусціць. Гэта злачынства супраць Этнаса і ягонай Дзяржавы
Нефіг вучыць няшчырую ляшскую мову. І жмудзіна-летувісскую, думаю, таксама. Яны размываюць адзінства Русі. Праз іх лезе на Русь лацінская прэлесць. Ермаловіч іх не ведаў, а вунь якія цудоўныя байкі сачыніў пра Ліцьву - Другую Русь. Будзьце як ён, шчырымі, лагоднымі, памяркоўнымі і РУПлівымі
Чытайце высокадухоўныя кірылічна-фафуддзьёвыя тэксты і будзьце шчаслівыя. Шестая часть Земли с названьем кратким - Русь. хотя и с разноцветными частями
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031