Знайсці
09.04.2023 / 21:302РусŁacБел

Памерла актрыса тэатра лялек, якая была Дзедам Барадзедам у «Калыханцы»

Пайшла з жыцця актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валянціна Пражэева. Пра гэта паведаміў у сацсетках сам тэатр.

Літаральна тыдзень таму актрыса адзначыла 80-годдзе.

«Памяць пра Валянціну Васільеўну Пражэеву назаўсёды застанецца ў сэрцах яе калег і любімых гледачоў», — напісаў тэатр.

Артыстка была адной з лялькаводаў вядомага персанажа «Калыханкі» Дзеда Барадзеда.

Фота: архіў Белтэлерадыёкампаніі

Валянціна Пражэева — лаўрэат шматлікіх фестываляў. 50 год яна прысвяціла тэатру лялек.

Сярод яе вобразаў у дзіцячых і дарослых спектаклях былі Галатэя («Цудоўная Галатэя» Б. Гадар і С. Дарваша), Ева («Боская камедыя» І. Штока), дачка Бабы-Ягі («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), дзяўчына Машка («Ляўша» У. Канстанцінава і Б. Рацэра паводле М. Ляскова), Эльвіра Рэнесанс («Клоп» У. Маякоўскага), фрау Босенгейм («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Шарлота («З Парыжам скончана!..» паводле п'есы А. Чэхава «Вішнёвы сад»), Мачаха («Папялушка» Т. Габэ), тыграня Петрык («Тыграня Петрык» Х. Янушэўскай), Кібальчыш («Ваенная тайна» паводле А. Гайдара), шчаня Мікі («Блакітнае шчаня» Д. Урбана), Баба-Яга («Васіліса Прыгожая» К. Чарняк), Фімушка («Званы-лебедзі» Л. Браўсевіча, прынцэса Дысперанда («Чортаў млын» І. Штока) і іншыя.

Нарадзілася артыстка ў расійскім Екацярынбургу. Была заслужанай артысткай Крыма (2001).

Развітанне з Валянцінай Пражэевай адбудзецца ў панядзелак у 11:00 па адрасе Даўгінаўскі тракт, 160а, к. 1.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
40
Абуральна
2
0
Мыш/адказаць/
09.04.2023
Дзед Барадзед - любоў усяго дзяцінства, мая душа плача. Спачывай у спакою!
0
даведка/адказаць/
09.04.2023
Да, помню то время, когда БТ благодаря таким талантливым людям воспитывало и развивало белорусских малышей, не то что нынешняя «Калыханка» с придворными актёрами и дебильными иностранными мультами.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031