Знайсці
08.04.2023 / 22:079РусŁacБел

На пахаванне прапагандыста Татарскага «вагнераўцы» прынеслі кувалду

У Маскве 8 красавіка прайшло пахаванне забітага 2 красавіка расійскага прапагандыста, «ваенкара» Максіма Фаміна, больш вядомага пад псеўданімам Уладлен Татарскі. Побач з труной прысутныя на пахаванні заўважылі сумна вядомую «вагнераўскую» кувалду, паведаміла выданне ASTRA.

Паводле інфармацыі выдання, кувалду пасмяротна падарылі Фаміну прадстаўнікі ПВК «Вагнера». Яе паклалі побач з труной, а на дзяржальне інструмента ёсць імянная гравіроўка.

З дапамогай такой кувалды ў ПВК «Вагнера» караюць смерцю «здраднікаў», некаторыя падобныя выпадкі запісаныя на відэа і пасля шырока разышліся ў інтэрнэце. Кувалда, такім чынам, стала сімвалам злачынстваў і амаральнасці ПВК «Вагнера», а таксама і ўсяго «рускага свету», паколькі і цывільныя, і вайсковыя расійскія ўлады ніякага супрацьдзеяння пашырэнню культу гэтага інструмента не аказваюць.

Прапагандыст Максім Фамін быў забіты 2 красавіка ў выніку выбуху, які прагрымеў падчас яго «творчага вечара», які праходзіў на Васілеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу ў кафэ Street Food Bar №1. Гэтая ўстанова належыць структурам заснавальніка ПВК «Вагнера» Яўгена Прыгожына.

Чытайце таксама:

Дар'і Трэпавай з Пецярбурга выстаўленае абвінавачванне ў тэракце

У Гомелі настаўнік павёў школьнікаў у мясцовы «Рускі дом», каб пасумаваць з нагоды гібелі Уладлена Татарскага

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Простая праўда /адказаць/
09.04.2023
«Маральна й духоўна вышэйшы» «русский мир» пакланяецца гвалту кувалды, а не ненасільлю Ісуса Хрыста. Крывадушны, блюзьнерскі, маральна й духоўна банкрут. Няхай пуцінскі «русский мир» сыдзе ў сьметніцу гісторыі разам зь гітлераўскім «тысячагадовым рэйхам».
0
Вядома/адказаць/
09.04.2023
У рабсии руZZня зусим здурнела!;)))))
0
Woodoo Cult /адказаць/
09.04.2023
А швабру принесли?))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031