Знайсці
03.04.2023 / 19:3317РусŁacБел

У Гомелі настаўнік павёў школьнікаў у мясцовы «Рускі дом», каб пасумаваць з нагоды гібелі Уладлена Татарскага

Фотасправаздачу пра жалобную акцыю з нагоды гібелі расійскага прапагандыста Уладлена Татарскага апублікавала кіраўніцтва «Рускага дома» ў Гомелі ў сябе ў сацыяльных сетках. На ёй прысутнічалі і вучні сярэдняй школы №59, якіх прывёў настаўнік «патрыятычнага» выхавання Дзмітрый Уклейка.

На Дзмітрыя Уклейку з вучнямі на гэтым мерапрыемстве звярнула ўвагу гомельскае выданне «Штодзень». Паводле яго, Уклейка — вядомы мясцовы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і «рускага свету».

Дзмітрый Уклейка

«Вельмі кранальная падзея адбылася сёння ў нашым Доме дзякуючы Дзмітрыю Уклейку і яго выхаванцам з СШ №59. Перад кінасеансам хлопцы ўшанавалі памяць расійскага ваенкара Уладлена Татарскага, які трагічна загінуў ад тэракту ў пецярбургскім кафэ. Глыбокія спачуванні… Нагадаем, трагедыя адбылася ўчора ўвечары. У кавярні, дзе праходзіў творчы вечар журналіста, прагрымеў выбух, ударная хваля выбіла шкло. Папярэдне вядома пра 25 пацярпелых, з якіх 19 параненыя», — напісалі прэс-сакратары расійскай арганізацыі.

У прыёмнай школы адказалі, што нічога не ведаюць пра акцыю Уклейкі. Адзіны чалавек які валодае такой інфармацыяй — гэта намесніца дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Таццяна Халязнікава, аднак яна, маўляў, у школе цяпер адсутнічае.

Чытайце таксама:

Распавядаем, што вядома пра Дар'ю Трэпаву, якая перадала ваеннаму прапагандысту Татарскаму залатую статуэтку

Украіна разам з ФБК. У Расіі назвалі арганізатараў забойства ваенкара Татарскага

Забойства Татарскага можа быць сведчаннем унутранай барацьбы ў Расіі — ISW

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
63
0
Вапрос/адказаць/
04.04.2023
А мясцовы «Рускі дом» - эта ані так сарцір называют?
3
Максим Дизайнер/адказаць/
04.04.2023
30 лет стабильной хатаскрайней памяркоунасци. Все чысценька, атеистичненька, по 300. Этот народ заслужил такую жизнь.
0
Олег/адказаць/
04.04.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930