Знайсці
03.04.2023 / 15:394РусŁacБел

Распавядаем, што вядома пра Дар'ю Трэпаву, якая перадала ваеннаму прапагандысту Татарскаму залатую статуэтку 

Дзяўчыну затрымалі сёння раніцай. Яна вучылася на медфаку і скардзілася, што на лекцыях яе аднагрупнікі «ўключаюць песні пуцінскіх спевакоў».

Дзмітрый Рылаў і Дар'я Трэпава ў аўтазаку пасля акцыі 24 лютага. Фота: тэлеграм канал «ЛПР Пецярбург»

Дзяўчыне 26 гадоў, яна з Санкт-Пецярбурга. Трэпава выдатна вучылася і здала АДЭ (адзіны дзяржаўны экзамен) па рускай мове на 100 балаў.

Пасля Дар'я вучылася на медфаку Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і падпрацоўвала ў Клініцы высокіх медыцынскіх тэхналогій імя Пірагова. У апошні час яна прадавала рэчы і аксэсуары праз інтэрнэт і даволі добра на гэтым зарабляла.

Трэпава прытрымлівалася антыпуцінскіх і антываенных поглядаў. Яна была зарэгістраваная на платформе «Разумнае галасаванне» Навальнага, а яшчэ падчас навучання скардзілася, што цягам лекцый яе аднагрупнікі «ўключаюць песні пуцінскіх спевакоў».

Таксама яна хадзіла на дэманстрацыі — у дзень пачатку вайны яе затрымлівалі падчас акцыі пратэсту. Яна атрымала 10 сутак арышту.

Муж дзяўчыны — лібертарыянец Дзмітрый Рылаў. У інтэрв'ю СМІ ён сказаў, што ўпэўнены, што дзяўчыну падставілі:

«Гэта поўнае трызненне. Яна была абсалютна ўпэўненая ў тым, што ў падарунку будзе знаходзіцца нейкая прылада, якая дазволіць атрымаць доступ да чалавека і наўрад ці будзе выяўленая адразу, а магчыма, ніколі. Але гэта дакладна не павінна была быць бомба».

Пасля пачатку вайны яны выехалі з Расіі і пераехалі ў Грузію, але праз паўгода дзяўчына вярнулася. Па звестках некаторых СМІ, яна на днях збіралася пакінуць Расію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

У піцерскай кавярні падарвалі прапагандыста Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай залатой статуэтцы

«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні

Затрымалі дзяўчыну, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
19
Абуральна
7
0
Какие разные понятия красоты/адказаць/
03.04.2023
Детки в клетке?
3
Настаунiк/адказаць/
03.04.2023
Выдатна вучылася, але дурной палучылася
03.04.2023
Charlotte Corday
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031