Знайсці
03.04.2023 / 12:241РусŁacБел

Украіна разам з ФБК. У Расіі назвалі арганізатараў забойства ваенкара Татарскага

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі заявіў, што выбух у кавярні, дзе загінуў ваенкар Татарскі, спланавалі спецслужбы Украіны з «прыцягненнем агентуры з ліку асоб, якія супрацоўнічаюць з так званым Фондам барацьбы з карупцыяй».

Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кавярні Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу

ФБК, створаны Аляксеем Навальным, прызнаны ў Расіі іншаагентам, а таксама экстрэмісцкай арганізацыяй і забаронены.

Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кавярні Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу. Там ён выступаў з лекцыяй пра тое, як «весці рэпартажы з гарачых кропак» і «што такое быць ваенкарам».

Следчы камітэт Расіі сёння заявіў, што Дар'я Трэпава, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага, была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
03.04.2023
нічога новага - 90 гадоў таму ва ўсім былі вінаватыя "тракцысты і прочаі врагі народа". 
Цікава толькі, хаця б  для сябе следком ці шукае праўдзівай інфармацыі? ці там ўвогуле не засталося хоць на што-небудзь вартых сьпяцоў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031