Знайсці
05.04.2023 / 22:107РусŁacБел

ГУБАЗіК не знайшоў экстрэмізму ў «Рэвалюцыі» Марціновіча

Былы дырэктар кнігавыдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі паведаміў сёння ў фэйсбуку, што ў ГУБАЗіКу яму вярнулі канфіскаваны больш за два гады таму наклад кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя».

Увесь наяўны наклад рамана «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча — усяго 558 асобнікаў — быў канфіскаваны ў «Беларускім кнігазборы» 4 студзеня 2021 года падчас ператрусу. Былі забраныя нават бракаваныя экзэмпляры. З таго ж часу беларуская мытня перастала прапускаць за мяжу пасылкі з раманам.

Але, як выглядае, нават ГУБАЗіК нічога крамольнага ў гэтай кнізе пасля двухгадовага вывучэння не знайшоў.

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу

Блогерка Надзея Мялешка перад смерцю паспела напісаць кнігу пра змаганне з ракам

З 29 сакавіка пачне прадавацца «Вялікі Гэтсбі» па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
0
Абу/адказаць/
05.04.2023
Вы не разумееце - яны проста не здолелі па-нашаму прачытаць.
0
Ларыса/адказаць/
06.04.2023
Калі ў кніжцы з назвай Рэвалюцыя не знайшлі нічога рэвалюцыйнага, то грош цана такой кніжцы
0
даведка/адказаць/
06.04.2023
Одного названия книги не хватило ГУБОПиК, чтобы узреть в ней призывы к свержению тридцатилетней власти.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031