Знайсці
17.03.2023 / 14:437РусŁacБел

Карпянкоў паведаміў аб фарміраванні ва ўнутраных войсках «Беркута» і яшчэ некалькіх новых спецпадраздзяленняў

Новыя падраздзяленні спецпрызначэння плануецца стварыць у Беларусі. Пра гэта паведаміў камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Мікалай Карпянкоў.

Фота sb.by

Як паведаміў міліцэйскі чыноўнік, услед за атрадамі «Рысь», «Смерч» і «Гонар» у вайсковай часці 3214 сфармавана падраздзяленне «Беркут».

— Заканчваецца яго ўкамплектаванне, на кантрактную службу сюды прыходзяць вайскоўцы, якія завяршаюць гэтай вясной тэрміновую вайсковую службу ў брыгадзе спецназа, — паведаміў Карпянкоў.

Паводле яго слоў, першарадная задача «Беркута» тая ж, што і ў іншых нядаўна створаных атрадаў, — барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.

— Стаіць задача стварыць сілы хуткага рэагавання з падраздзяленняў спецпрызначэння. Узброіць, аснасціць, экіпіраваць іх і дзейнічаць мабільнымі падраздзяленнямі — дакладна і вельмі эфектыўна. Рухаемся ў гэтым кірунку. Мы стварылі ва ўсіх нашых брыгадах і асобных батальёнах па ўсёй краіне тры роты спецыяльнага прызначэння і 12 узводаў спецпрызначэння. Правялі зборы, баявое зладжванне. Акрамя таго, плануецца фарміраванне за кошт пераразмеркавання нашых рэсурсаў яшчэ трох падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ў Гомелі, Гродне і Брэсце, — распавёў камандуючы ўнутранымі войскамі.

Падраздзяленне спецназа з такой назвай існавала з 1992 па 2014 год ва Украіне, і пасля перамогі рэвалюцыі 2014 года было распушчана.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК штодня праводзіць да 20 вобшукаў у беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
24
17.03.2023
О колькі нам падраздзяленьняў цудных гатовіць саміведаеце хто. І вопыт нам ні кажа, што з кожнай хаты трэба слаць іх на хер. Бо столькі дармаедаў не вытрымае дух.
17.03.2023
У адной прыгожай краине таксама быу "Беркут"...----- а потым стаяу на каленях и прасиу прабачэння у народа....;))))
0
Беларусы перамогуць рускі фашызм/адказаць/
17.03.2023
>>тры роты спецыяльнага прызначэння і 12 узводаў спецпрызначэння.
>>https://nashaniva.com/312394

Полк Каліноўскага пасмяяўся
Тым больш гэтыя "тры роты" пасля першых смярцей разбягуцца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930