Знайсці
16.03.2023 / 19:1514РусŁacБел

У Гродне будуюць копію Каложскай царквы

«Другая Каложа» — такую неафіцыйную назву будзе насіць новая царква ў гонар князя Аляксандра Неўскага, якую ўзводзяць на Індурскай шашы ў Гродне, у мікрараёне Вішнявец. Новы храм-помнік стане рэплікай першапачатковага віду Каложскай царквы і пакажа, як яна выглядала ў XII ст. адразу пасля пабудовы, паведамляе «Блог Гродна».

Новы храм спраектавалі ў стылістыцы гродзенскай архітэктурнай школы старажытнарускага дойлідства з арыентацыяй на візантыйскую і раманскую архітэктуру. Даўжыня храма складзе 24,84 м, шырыня — 12,1 м, а вышыня да яблыка крыжа дасягне 19,95 м.

Пачалося будаўніцтва ў канцы 2021 года, завяршыць работы плануюць да 2025-га.

Аўтар YouTube-канала «Мой Ровар» паказаў, як будучы храм выглядае на сённяшні дзень.

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква XII стагоддзя — адзін з найстарэйшых дзейных храмаў Беларусі. Храм працягвае жыць, нягледзячы на шматлікія выпрабаванні. Адно з самых сур’ёзных адбылося ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі з-за апоўзня ў раку абрынулася сцяна царквы.

Яе аднавілі, але з дрэва. Праз стагоддзе драўляная сцяна запатрабавала капітальнага рамонту. У канцы 2018 года былі завершаныя маштабныя работы па захаванні святыні.

Чытайце таксама:

Аднавіць ратушу і Фару Вітаўта, высяліць турму. Якія змены прадуглежвае план гістарычнага цэнтра Гародні і наколькі ён рэалістычны

У Гродне да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пабудуюць другую Каложу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Беларус/адказаць/
17.03.2023
Valadzimir, Беларусы гэта супольнасць людзей якія жылі на адной і той жа тэрыторыі у у адной СВАЕЙ краіне з 1260-1300 гадоў, у той час як украінскія землі былі то тут то там

А маскавіты гэта фіна угры і татара манголы якія прыдумалі сабе назву "расея" у 1720ххх
0
Грышка/адказаць/
17.03.2023
scoop , Просты адказ: адна царква раскалолася бо людзі па-рознаму разумелі аднаго Бога і не згаджаліся. Падобна таму, як расейскія камуністы падзяліліся на бальшавікоў ды меншавікоў, бо па-рознаму разумелі Маркса. Каб даведацца больш, наведайце мясцовую бібліятэку, пачытайце кнігі й правядзіце даследаваньні.
0
Грышка/адказаць/
17.03.2023
Valadzimir, Пры ўсёй павазе, вы занадта шмат пішаце й занадта мала чытаеце. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера