Знайсці
15.03.2023 / 16:00РусŁacБел

У доме рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прайшоў ператрус

Сёння раніцай у Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча прайшоў ператрус, піша БАЖ.

З Аляксандрам Манцэвічам і яго жонкай Нінай Манцэвіч знікла сувязь. Дзе яны цяпер, невядома.

«Рэгіянальная газета» — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна.

У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання «эстрэмісцкімі матэрыяламі», з таго часу выданне выходзіць у сацыяльных сетках.

Таксама сёння ў рэдакцыі газеты «Інфа-Кур’ер» у Слуцку прайшоў ператрус, затрыманыя супрацоўнікі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031