Знайсці
13.03.2023 / 12:05РусŁacБел

Амерыканца асудзілі да 25 гадоў турмы за забойства студэнткі. Праз чвэрць стагоддзя забойства раскрыў аўтар падкастаў

Суд у ЗША асудзіў Пола Флорэса да 25 гадоў пазбаўлення волі па справе аб забойстве студэнткі Крысцін Смарт. Раскрыць забойства ўдалося толькі праз 25 гадоў дзякуючы падкасту аб гэтым злачынстве. Пра гэта піша «Дождь» са спасылкаю на Fox News.

 Фота: CBS

Крысцін Смарт знікла ў 1996 годзе ў невялікім горадзе Сан-Луіс-Абіспа. Усё паказвала на тое, што датычным да яе смерці можа быць прыяцель, які праводзіў студэнтку да дома. Аднак здабыць неабходныя для выстаўлення абвінавачання доказы следству не ўдалося.

Больш за 20 гадоў расследаванне не рухалася з месца, пакуль у 2019 годзе ім не зацікавіўся аўтар падкастаў Крыс Ламберт.

Ён аднавіў усю храналогію падзей, сабраў доказы, праігнараваныя паліцыяй, знайшоў ключавых сведак і змог зрушыць справу з мёртвага месца.

У выніку паліцыя арыштавала двух падазраваных: 45-гадовага Пола Флорэса і яго бацьку — Рубена Флорэса, які, па версіі следства, дапамагаў сыну схаваць цела дзяўчыны.

Пасля гэтага пачаліся судовыя працэсы. Суд прызнаў Пола Флорэса вінаватым у забойстве. Вінаватасць яго бацькі даказаць не ўдалося.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
8
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031