Знайсці
15.03.2023 / 09:225РусŁacБел

Некалі Маляваныча звольнілі за выказванні пра палітыку. Але аднаму акцёру тэатра гэта не перашкаджае

У маі 2021 года з тэатра Горкага звольнілі акцёра Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч. Ён нібыта парушыў прыняты ў тэатры «кодэкс гонару», калі, паводле дырэктара тэатра, «заклікаў у сацсетках да адкрытага выступу супраць улады». Пры гэтым яшчэ адзін акцёр, які таксама актыўна выказваецца пра палітыку, дагэтуль працуе ў тэатры.

Фота: старонка Васіля Грачухіна «УКантакце»

Гаворка пра 44-гадовага Васіля Грачухіна, ураджэнца горада Расоны Віцебскай вобласці. Ён у тэатры імя Горкага старажыл — працуе там з 2004 года, прыйшоў адразу пасля выпуску з Акадэміі мастацтваў.

У рэпертуары Грачухіна спектаклі па сусветнай («Пігмаліён», «Утаймаванне свавольнай») і рускай («Гора ад розуму», «Ідыёт») класіцы, а таксама звязаны з беларушчынай «Пясняр» па сцэнары Васіля Дранько-Майсюка, прысвечаны Уладзіміру Мулявіну. Зараз гэты акцёр з амаль 20-гадовым стажам у тэатры не мае ні адной галоўнай ролі.

Таксама Васіль Грачухін здымаўся ў розных фільмах і серыялах, збольшага расійскіх, у эпізадычных ролях. Напрыклад, у серыяле «Вакальна-крымінальны ансамбль» Грачухін іграў ахоўніка, у серыяле «Мухтар. Новы след» — нафтавіка, а ў серыяле «Варажба пры свечках» назва яго ролі гучыць як «бандыт ля анкацэнтра». Напэўна, самы рэйтынгавы з фільмаў з удзелам Грачухіна — стужка «Салдацік» 2018 года, якая мае на «Кінапошуку» рэйтынг 8 балаў з 10.

Васіль Грачухін працуе з дзецьмі ў Сеніцкім цэнтры культуры, там ён узначальвае дзіцячую тэатральную студыю «Аўтограф».

Але нас ён зацікавіў па іншай прычыне. У маі 2021 года з тэатра Горкага звольнілі калегу Грачухіна Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч. Экс-вядучаму «Калыханкі паставілі ў віну, што ён нібыта парушыў прыняты ў тэатры «кодэкс гонару», калі, паводле дырэктара тэатра, «заклікаў у сацсетках да адкрытага выступу супраць улады, агулам перабраў са сваімі паўнамоцтвамі».

Рэч у тым, што Грачухін таксама актыўны ў сацсетках. Ён падпісаны на старонкі Алега Газманава і Мікіты Міхалкова, вядомых сваёй пракрамлёўскай пазіцыяй, а таксама суполкі расійскіх прапагандыстак Вольгі Скабеевай і Ірады Зейналавай. Дзіўна, што сярод падпісак Васіля схавалася старонка Юрыя Шаўчука, які адкрыта праяўляе сваю антываенную пазіцыю.

У сваіх публікацыях Васіль Грачухін нападае на беларускую нацыянальную сімволіку:

Ухваляе абстрэлы Кіева:

Таксама ў Грачухіна выклікае захапленне «рэферэндум» па анексіі тэрыторыі Украіны:

 

Грачухін, падобна, лічыць сябе рускім, хаця і нарадзіўся ў Расонах Віцебскай вобласці:

Што пра гэта кажацца ў «кодэксе гонару» тэатра?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Аршанскія ўлады адмовіліся змяніць рускамоўную частку мемарыяльнай дошкі ў гонар Уладзіміра Караткевіча

У Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі

Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
22
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
47
0
горкая/адказаць/
15.03.2023
на фота гляджу...
а якія ролі грае гэты гхм... актор?
0
8% грамадзян беларусі - этнічныя рускія/адказаць/
16.03.2023
Вольфовіч - русак
Хрэнін
Карпенков вучыліся ў рашке


у нас 7% папуляцыі - этнічныя русакі якія нарадзіліся ў ссср і пераехалі ў Беларусь, у іх другія поглядўы на жыцце
0
8% грамадзян беларусі - этнічныя рускія/адказаць/
16.03.2023
Ноўнейм нейкі, усім пляваць на яго
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930