Знайсці
03.03.2023 / 09:008РусŁacБел

«У тэлефоне правяралі не толькі падпіскі». Мужчын пры выездзе за мяжу дапытваюць — падрабязнасці

Пасажыраў, якія гэтымі днямі выязджаюць з Беларусі за мяжу, узмоцнена правяраюць. Маршруткі ў пункце пропуску «Беняконі» стаяць па некалькі гадзін у чарзе. На допыт выклікаюць усіх мужчын. Вось што пытаюцца і што правяраюць.

Фота: transport-tranzit.by

З беларускага боку мяжы правяралі не памежнікі — меркавана, кадэбэшнікі. Адзетыя былі ў цывільнае. На допыт усіх мужчын клікалі ў будынак — у чарзе стаялі ў тым ліку літоўцы.

Як расказалі «Нашай Ніве», глядзелі тэлефон — правяралі чаты ў тэлеграме, загрузкі і спасылкі там. Задавалі таксама пытанні: ці служылі, з якой мэтай едзеце або да каго, ці ёсць дазвол на жыхарства або карта паляка.

Рэчы не глядзелі.

«Наша маршрутка на беларускай мяжы стаяла больш за 4 гадзіны», — расказаў адзін з пасажыраў, які ехаў гэтымі днямі.

З іх маршруткі праверку ўсе прайшлі, нікога не затрымлівалі.

Адзін з кіроўцаў аўто, які таксама стаяў у чарзе, сказаў, што на мяжы правёў 14 гадзін.

На літоўскім баку мяжы, кажуць, нічога не змянілася.

З чым звязаная такая праверка, пасажырам не казалі. Але да інцыдэнту ў Мачулішчах, які здарыўся 26 лютага, такога не было.

Нагадаем, у той дзень у мясцовых чатах пісалі, што чулі выбухі, вакол аэрадрома назіралася актыўнасць сілавікоў. Пазней «Байпол» заявіў, што з дапамогай двух дронаў быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт А-50.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
19
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
75
0
раздзявайцесь і работайце, на сямейку/адказаць/
03.03.2023
Пры ўездзе ў сасуд над пунктам пропуску трэба ўжо вешаць шыльду “труд робіць свабодным”
0
чиж-пыж з таборовой/адказаць/
03.03.2023
очередной раз пишу , но НН не печатает: надо иметь 2 смартфона , один для заграницы, другой для РБ... Фашизм.
03.03.2023
чиж-пыж з таборовой, а яшчэ лепш у "сасут" грошы траціць ня яздзіць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930