Знайсці
02.03.2023 / 09:371РусŁacБел

Палова Аргенціны засталася без электрычнасці

На фоне 35-градуснай спякоты на пашах адбыўся пажар, які закрануў высакавольтную лінію электраперадачы. Праз гэта ад сеткі адключылася атамная электрастанцыя «Атуча I».

У выніку без святла засталіся большая частка сталічнага раёна Буэнас-Айрэса і некалькі правінцый Аргенціны — каля 40% спажыўцоў, ці прыкладна шэсць мільёнаў дамоў. 

Акрамя таго, з-за здарэння адбыўся збой у рабоце транспарту, а вытворчыя прадпрыемствы спыніліся. Таксама праблема паўплывала на водазабеспячэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
02.03.2023
Усё прадумана й разьлічана да дробезяў. Перарэзаў адзін ваер - і спыняецца паўкраіны !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера