Знайсці
28.02.2023 / 14:0420РусŁacБел

Кітай вырашыў вярнуцца да называння Уладзівастока Хайшэнваем

Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР афіцыйна загадала зноў выкарыстоўваць традыцыйныя кітайскія назвы васьмі гарадоў і тэрыторый, якія ў XIX стагоддзі адышлі Расіі, і да гэтага часу працягваюць знаходзіцца ў яе складзе. 

Фота: паўночная частка Кітая часоў Імперыі Цын (сярэдзіна XIX стагоддзя) яшчэ да акупацыі яе тэрыторый Расійскай імперыяй, wikipedia

Пра гэта 25 лютага паведаміла выданне Asia Times са спасылкай на афіцыйную дырэктыву Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітая, якое таксама выпусціла абноўленую карту свету з вернутымі старымі назвамі сваіх страчаных населеных пунктаў.

Цяпер, згодна з дадзенай новай дырэктывай, некаторыя расейскія тэрыторыі на абноўленай кітайскай карце свету будуць выглядаць так:

  • Уладзівасток — Хайшэнвай (што з кітайскай азначае «бухта трэпанга»).
  • Благовещенск — Хайланпао.
  • Усурыйск — Шуанчэнцзы.
  • Хабараўск — Болі.
  • Мікалаеўск-на-Амуры — Мяацзэ.
  • Нерчынск — Нібучху.
  • востраў Сахалін — Куэдао. 
  • Станавы хрыбет (горны ланцуг у паўднёвай частцы Далёкага Усходу Расіі) — Вай Сіньань.

«Дзяржаўныя межы КНР праводзяцца ў адпаведнасці са стандартным узорам карты, зацверджанай і апублікаванай Дзяржаўнай радай Кітая. А гістарычныя межы КНР праводзяцца ў адпаведнасці з фактычнымі межамі на падставе гістарычных матэрыялаў», — напісана ў афіційнай дырэктыве.

Яшчэ два стагоддзі таму Кітай (тагачасная Імперыя Цын) падчас Опіумных войнаў страціў частку сваіх паўночных тэрыторый на карысць Расіі. Саслаблены інтэрвенцыямі і грамадзянскай вайной Цынскі ўрад тады пад прымусам падпісаў з Расіяй Айгунскі і Пекінскі дагаворы. 

Усяго Імперыя Цын тады страціла 1,7 мільёна квадратных кіламетраў тэрыторый, уключаючы частку таго, што цяпер называецца Далёкаўсходнім рэгіёнам РФ. У дадзены момант там пражываюць ад 300 да 500 тысяч этнічных кітайцаў.

«Паўторнае выкарыстанне кітайскіх назваў далёкаўсходніх гарадоў нагадвае кітайцам аб іх жаданні вярнуць страчаныя тэрыторыі», — адзначае выданне Asia Times.

Чытайце яшчэ:

ISW: Візіт Лукашэнкі ў Кітай можа быць звязаны з падрыхтоўкай да абыходу заходніх санкцый за пастаўкі зброі Расіі

Пакуль Расія захоплівае землі, гандаль паміж Кітаем і ЗША б'е ўсе рэкорды

«Небяспечны». Еўракамісія забараніла сваім супрацоўнікам карыстацца TikTok на ўсіх прыладах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
1
Ха-ха
44
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
7
0
Кацап/адказаць/
28.02.2023
Ух ты, такое на говновьев тв говно контакт не покажут
0
Леша/адказаць/
01.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.03.2023
Ждем ответки от корейцев, японцев, а в Казахстане какое раздолье!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031