Знайсці
21.02.2023 / 19:145РусŁacБел

«Віталюр» канчаткова завяршыў сваю працу

«Віталюр» спыніў сваю дзейнасць. Як заявілі ў кампаніі, 21 лютага быў для гэтай сеткі апошнім працоўным днём.

Фота: vitalur.by

«Гэта была па-сапраўднаму неверагодная гісторыя: узлёты, падзенні, новыя адкрыцці… пачынаючы з аднаго невялікага гандлёвага павільёна, за 27 гадоў «Віталюр» вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі, стаўшы лідарам у многіх галінах і прыкладам для іншых», — сказана ў паведамленні ў Instagram-акаўнце сеткі.

Але цяпер гэтаму прыйшоў канец.

Кампанія працавала ў Беларусі з 1995 года і валодала амаль сотняй гандлёвых аб'ектаў. Але ў апошні год яна сутыкнулася з фінансавымі праблемамі, звязанымі з цяжкасцямі ў выплаце грошай пастаўшчыкам. Урэшце гэта скончылася хуткім банкруцтвам і пераходам крамаў «Віталюр» пад крыло іншай гандлёвай сеткі — «Санта».

Чытайце таксама:

«Санта» адкрыла першыя адноўленыя крамы «Віталюр» — пакуль без рэбрэндынгу

Прадстаўнікі сеткі «Санта» расказалі, што будзе з крамамі «Віталюр»

Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем

«Віталюр» можа ў хуткім часе збанкрутаваць. Некаторыя з рытэйлу толькі і чакаюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
5
21.02.2023
Калі б ён называўся, як вядома, ад імён Віталя і Юрыя, не Виталюром, а Віталюрам, дык можна было б і пашкадаваць. А так, дык усё роўна што ён, што тая Санта.
1
Ёсік/адказаць/
21.02.2023
У злёты, падзенні... Абдурылі кліентаў. Дзе ўсе грошы?
1
даведка/адказаць/
22.02.2023
Если не считать шикарной свадьбы сына, то вложили в постройку магазинов, которые отошли «Санте»...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031