Знайсці
25.01.2023 / 11:55РусŁacБел

«Кінопоіск» адмаўляецца публікаваць рэцэнзіі на фільм «Навальны», нягледзячы на вылучэнне фільма на «Оскар» 

Інтэрнэт-сэрвіс «Кінопоіск» (kinopoisk.ru), які належыць «Яндэксу», не дазваляе публікаваць рэцэнзіі на фільм «Навальны», які трапіў у шорт-ліст прэміі Амерыканскай кінаакадэміі. Гэта заўважыў канал «Mожем объяснить», які паспрабаваў пакінуць водгук аб кінакарціне на платформе.

У асабістым кабінеце аўтара рэцэнзія даступная, аднак на старонцы фільма «Навальны» яе няма. Як няма і іншых рэцэнзій карыстальнікаў, а таксама водгукаў крытыкаў — хоць у інтэрнэце за год іх было дастаткова. «Кінопоіск» не паказвае і рэйтынг фільма — нібыта для гэтага недастаткова ацэнак. Пры гэтым на IMdb карціну ацаніла амаль 15 тыс. чалавек, яе рэйтынг там складае 7,6.

Як звярнуў увагу канал «Mожем объяснить», няма рэцэнзій і ў фільма «Ён вам не Дзімон», аўтар якога каманда Аляксея Навальнага. Прытым у яго больш за 86 тыс. адзнак, а рэйтынг складае 8,1.

«Кінопоіск» неаднаразова абвінавачвалі ў цэнзуры. Рэсурс дагэтуль так і не дадаў фільм «Палац для Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару», які толькі на YouTube паглядзела больш за 125 млн чалавек. На КП ёсць спецыяльны трэд, дзе збіраюцца адпіскі ад кіраўніцтва платформы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930