Абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыі Малдовы
Пасля масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны на тэрыторыі Малдовы былі знойдзеныя абломкі ракеты, заявіла МУС краіны.
Фота: МУС Малдовы
«Патруль памежнай паліцыі сёння днём выявіў у раёне памежнага сектара Ларга (раён Брычаны) рэшткі ракеты, выпушчанай падчас авіяўдараў Расіі па Украіне», — гаворыцца ў заяве МУС Малдовы.
На тэрыторыі каля мяжы з Украінай павялічана колькасць патрулёў.
Гэта ўжо трэці выпадак, калі рэшткі ракет пасля абстрэлаў Украіны падаюць на тэрыторыі Малдовы, піша МУС краіны.
Таксама абломкі ракет раней былі выяўленыя ў Польшчы і Беларусі. У Польшчы ў выніку здарэння загінулі два чалавекі.
0
0
0
0
0
11
Каментары
10
Bhagawan/адказаць/14.01.2023
Čamu sama Małdova nie vykazvaje pratest?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера