Знайсці
12.01.2023 / 16:066РусŁacБел

МЗС Украіны: Інфармацыя пра патрабаванне Кіева не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі не адпавядае рэчаіснасці

Па словах спікера Міністэрства замежных спраў Алега Ніколенкі, на рэжым Лукашэнкі ўжо наклалі шэраг санкцый за падтрымку вайны супраць Украіны — на вайсковае камандаванне, Камітэт дзяржбяспекі, банкі і іншыя ўстановы і асоб.

«Паведамленні некаторых СМІ пра нібыта просьбу Украіны не ўключаць Беларусь у апошнія пакеты санкцый не адпавядаюць рэчаіснасці», — сказаў ён.

Ніколенка дадаў, што Украіна і партнёры актыўна працуюць для максімальна змястоўнага напаўнення дзясятага санкцыйнага пакета ЕС, зацвярджэнне якога наспела ўжо даўно.

Нагадаем, што сёння журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк напісаў, што ЕС не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі па просьбе Украіны.

Ціханоўская: Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але ён не ахвяра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
12.01.2023
Морж, гоблін і астатняя ССА-кампанія, ваш чарговы выхад!
4
Костя/адказаць/
12.01.2023
Мзс Украины ниразу не убедительно и звучит как оправдания. Факты вещь упрямая. В очередном пакете санкции на рашку, а таракан мимо. Веры в разы журналисту Рикарду Йозвяку, который всегда публикует только проверенную инф.
1
тутэйшы/адказаць/
12.01.2023
Mar, ня дзіўна, бо нядаўна на Цэнзары быў артыкул, дзе, паміж іншым, аўтар разпавядае, як СБУ здалі ўдзельнікаў групы Аўтуховіча ў лапы КДБ. Вядома ж, галоўныя здраднікі сядзяць ва ўладзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031