Знайсці
12.01.2023 / 15:1314РусŁacБел

Ціханоўская: Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але ён не ахвяра

Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю журналіста «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяка, што ЕС не ўводзіць санкцыі супраць Беларусі па просьбе Украіны.

«Мы разумеем, што ўлады Украіны не хочуць правакаваць Лукашэнку. Але калі з’яўляюцца думкі пра тое, што гэта яго спыніць, — яны памылковыя. У пачатку 2022-га ён абяцаў Украіне, што не будзе нападу. Мы ведаем, да чаго гэта прывяло», — мяркуе Ціханоўская. 

«Лукашэнка ніколі не трымае слова і будзе рабіць тое, што скажа Расія. Ён не выпадкова апынуўся ў такой сітуацыі. Ён не закладнік і не ахвяра — ён абраў інтэграцыю з Расіяй яшчэ ў 90-х, калі пачаліся падпісанні дакументаў пра саюзную дзяржаву. Ягоная палітыка прывяла да пачатку вайны супраць Украіны, а таксама да пагрозы незалежнасці Беларусі. Яго саўдзел у вайне дазволіў адбыцца генацыду ў Бучы, Ірпені, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцях», — падкрэслівае Святлана Ціханоўская.

«Таму саступкі яму ў разгар вайны толькі ствараюць для яго пачуццё беспакаранасці. Так ён упэўніваецца, што можа і далей праводзіць рэпрэсіі, забіваць людзей і дазваляць нападаць на Украіну з тэрыторыі Беларусі. А задача цывілізаванага свету — пазбегнуць беспакаранасці. Вінаватыя павінны панесці адказнасць — і наша агульная задача гэтага дабіцца.

Беларусы, пра чые інтарэсы сапраўды трэба думаць — гэта беларускія актывісты, добраахвотнікі і валанцёры, якія дапамагаюць Украіне і змагаюцца супраць Расіі. Гэта людзі, якія сталі палітзняволенымі за свой пратэст супраць вайны ва Украіне і дыктатуры. Але дакладна гэта не Лукашэнка, які дае тэрыторыю Беларусі рускім салдатам і ракетам», — рэзюмуе дэмакратычны лідар.

Ёзвяк: ЕС не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па просьбе Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
55
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
2
Вітаўт/адказаць/
13.01.2023
Толик,

Хто? Сьвятлана Луканоўская? Гэтая маскоўская катлета і яе маскоўскі офіс?

Слухайце сапраўднае, слухайце Зянона Пазьняка:
https://www.youtube.com/watch?v=lelXfl2kDgg
2
Ужо пабачылі яе пазыцыю/адказаць/
13.01.2023
Вадя, мы бачылі яе пазіцыю пра мудрага, дзякуй хапіла аднаго масквалюба які на шыі Беларусі з 94
0
Accountant/адказаць/
14.01.2023
приведите пример как санкции на Беларусь заставили лукашенко изменить его политику? хоть один пример эффективности санкций? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031