Знайсці
12.01.2023 / 12:3915РусŁacБел

Ёзвяк: ЕС не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па просьбе Украіны

ЕС не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па патрабаванні Украіны. Пра гэта паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк у Twitter.

Паводле яго слоў, патрабаванне Украіны не ўводзіць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі — гэта адна з прычын, чаму рэжым Лукашэнкі не трапіў пад санкцыі ЕС разам з РФ у апошніх санкцыйных пакетах.

Дзявяты пакет санкцый ЕС быў прыняты ў снежні. Тым часам у Брусэлі паскорылі працу над дзясятым пакетам санкцый супраць Расеі.

Краіны-ўдзельніцы ЕС хочуць прыняць новы пакет да саміта Украіна — ЕС у лютым, сказала кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 11 студзеня.

«Мы будзем ціснуць на Крэмль санкцыямі столькі, колькі спатрэбіцца. Мы будзем распаўсюджваць санкцыі на тых, хто вайскова падтрымлівае вайну Расіі, на такіх як Беларусь і Іран», — сказала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14
2
Маскоўскі рэйх/адказаць/
12.01.2023
Ук, Ахрэнець, у нас людзей саджаюць за падтрымку Украіны, а яны(у зяленскага) лічаць, што лукашэнка не нападае, таму што яны з ім нейкія стасункі збераглі.

Ды яшчэ і абвінавачваюць яўропу што яны "стараются не провоцыровать пуціна"
2
Дзе санкцыі???/адказаць/
12.01.2023
гоблен, у Беларусі кожны дзень арэшты за падтрымку Украіны?!??! як так можна?!
Ўсякія Падалякі яшчэ кажуць, што " труслівая европа старается не провоцыроваць пуцена і не уводзіць санкцыі"
13.01.2023
Маскоўскі рэйх, не крычаць украінцы нічога, хопіць жыць тым што пабачылі ў сацыяльных мерэжах! А тое што пратэсты былі нейкім сюрам з хаджэннямі з кветачкамі ды шарыкамі ў пэўныя вызначаныя і загадзя ўсталяваныя дні і па загадзя злітых маршрутах, так то праўда!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031