Знайсці
02.05.2024 / 20:4621РусŁacБел

«Цяперашні крызіс беларускага IT не часовы, а фундаментальны» — аналітык

Бізнэс-аналітык называе прычынай не толькі рост штучнага інтэлекту, але і пераарыентацыю амерыканскага аўтсорсу на іншыя рэгіёны планеты, найперш Лацінскую Амерыку, а таксама слабасць беларускай адукацыі.

Беларускі мільянер Юрый Мельнічак спрагназаваў крызіс у ІТ і ў Парку высокіх тэхналогій, у прыватнасці, які быў арыентаваны на вялікія аўтсортынгавыя кампаніі, а цяпер згортваецца ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі Беларусі.

«Мельнічак усё правільна кажа, але ёсць некалькі момантаў, якія дапаўняюць карціну,— сказаў «Нашай Ніве» беларускі бізнэс-аналітык, які працуе ў сферы ІТ. — Цяперашні крызіс беларускага IT, здаецца, не часовы, ён фундаментальны. Тут галоўнае тое, што IT у Беларусі (і агулам ва Усходняй Еўропе) перастала быць сацыяльным ліфтам, і гэта была б добрая тэма для артыкула. А прычына тут комплексная, не толькі рост штучнага інтэлекту. З таго, што я бачу: 

1. Амерыканскія замоўцы апошнія гады пераарыентоўваюцца на Лацінскую Амерыку.

Так, якасць кадраў там пакуль што горшая, але і рэйты спецыялістаў у разы меншыя. Беларусы і ўкраінцы выходзяць неадэкватна дарагімі на аўтсорс, прасцей наняць і навучыць сальвадорцаў і калумбійцаў. Плюс амерыканцам прасцей з LatAm, бо адна таймзона і культурна яны ўсё ж бліжэйшыя (асабліва з лацінасамі ЗША). Плюс у Лацінскай Амерыцы свой унутраны рынак і інфраструктура з'яўляецца для стартапаў. Нездарма аўтсорс кшталту ЕПАМа адкрывае ўсё новыя і новыя офісы там. 

2. Мельнічак пра гэта згадваў, але не раскрыў: дэглабалізацыя, прычым не толькі разрыў ідзе на Захад, Кітай і Расію, але нават ЗША і Еўропа разыходзяцца.

ЕС уводзіць усё больш і больш рэгуляцый у сферы (кшталту General Data Protection Regulation), і амерыканскія кампаніі пакуль што іх стараюцца выконваць, але калі іх будзе больш і больш, а складанасць іх выканання перавысіць патэнцыйны прыбытак ад еўрапейскага рынку, амерыканскім тэхналагічным гігантам можа стаць проста нецікава, і рынак падзеліцца. І еўрапейскі рынак возьмуць пад сябе немцы і французы. 

3. Уплывае і вайна. Многія амерыканскія замоўцы проста перасталі наймаць нават украінцаў, не кажучы ўжо пра беларусаў. Салідарнасць салідарнасцю, а бізнэс-рызыкі ніхто не адмяняў. 

4. Беларускія аўтсорс-кампаніі, якія рэлакавалі сваіх супрацоўнікаў у Польшчу/Літву, без ільготаў ПВТ, калі яны вымушаныя плаціць падаткі як усе, проста неканкурэнтаздольныя.

І гэта таксама праблема. Нават у польскіх і літоўскіх кампаній рэйты вышэйшыя, не гаворачы ўжо пра амерыканскія FAANGі.

Неканкурэнтаздольныя, бо нізкая якасць менеджменту і іншых упраўленцаў. Нізкая якасць менеджменту, бо ў Беларусі ідэалагізаваная і нізкаякасная вышэйшая адукацыя.

Я думаю, што гэта не проста цыклічны спад, а што гэтая гісторыя надоўга. Беларускаму аўтсорсу капут. А прадуктовых паспяховых кампаній у такіх сацыяльна-палітычных умовах у Беларусі не з’явіцца»,— мяркуе бізнэс-аналітык.

Чытайце таксама:

«Не ўсё так блага». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

IT ужо не тое? Навучанне якім прафесіям зараз моднае ў беларусаў

«Тут IT не панацэя». Беларус расказаў, як яно — вучыцца ў Нарвегіі

Лукашэнка ўпэўнены, што пасля масавага ад'езду айцішнікаў галіна рухаецца наперад

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
21
Абуральна
8
1
Ёсік/адказаць/
03.05.2024
Дык гэта і спачатку было зразумела. Квітнеюць у Беларусі толькі з ільготамі, а прыбяры іх - сра.ышча, а не вытворчасьць, што саўгасы, што ІТ, што НПЗ. Нельга квітнець, калі ты не мыеш у лазьні дырэктару саўгаса ногі, у краіне, дзе ўсё супраць рынку, па якім жыве большасьць краін сьвету. Такія валютныя крамы "Бярозка" у часы СССР.
0
Ёсік/адказаць/
03.05.2024
для кого-то нелепо но факт, таксама сьпяваеце Дзякуй, татачка, за цёплую казарму? Ані годнасьці, ані павагі да сябе. Нічога не ўмее ваш вар'ят, акрамя ўтрыманьня ўлады з дапамогай зброі, катаваньняў, зьнішчэньня ўсяго. І які вынік маем? Ср.ка ўсёй краіне! Гэта не жыцьцё, а існаваньне, калі думаеш - а магу я чырвоны гальштук на белую кашулю павязаць, ці хворая бондарава палічыць, што гэта бчб сьцяг.
1
Ноўнэйм /адказаць/
04.05.2024
Беларус, якой-якой энергіі? "Китентической"? )) Ну, якая энергія, такі і канец беспадатковай казцы ў краіне пераможнага рынкавага сацыялізму.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031