Знайсці
02.05.2024 / 22:444РусŁacБел

У Альпах загінуў 32-гадовы беларус — паслізнуўся на снезе і ўпаў у прорву

Паводле паведамлення мясцовай прэсы, 32-гадовы альпініст загінуў 1 мая ў швейцарскіх Альпах. Ён паслізнуўся і ўпаў у прорву глыбінёй больш за 100 метраў. У іншым паведамленні сцвярджаецца, што гэта быў грамадзянін Беларусі, які даўно ўжо жыў у Германіі. 

Фота: fm1today.ch

Здарэнне адбылося ў горным масіве Альпштайн, на схіле самай высокай яе вяршыні пад назвай Зёнціс. 

Супрацоўнік мясцовай канатнай дарогі заўважыў, як у 15:45 нейкі мужчына перасякаў снежнае поле, але праз некаторы час страціў яго з поля зроку.

Відавочца адразу паведаміў пра тое, што бачыў чалавека ў небяспечным месцы, у службу авіявыратавання. Падчас пошукавага палёту яна знайшла альпініста на крутой мясцовасці, але ён быў ужо мёртвы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына заблукаў на гары з-за масы снегу. Затым ён паслізнуўся на снезе і ўпаў у прорву глыбінёй больш за сто метраў, паведамляе паліцыя паўкантона Апенцэль-Інеродэн. Сцвярджаецца, што чалавек меў недастатковую для такіх гор экіпіроўку.

Чытайце таксама:

У Славакіі загінула беларуска, яна ратавалася ад мядзведзя

Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце

Сябры беларускі Ганны, якая загінула на Балі, расказалі пра яе і пра аварыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
36
Абуральна
2
4
Реально псих /адказаць/
02.05.2024
Anatol Starkou, ты идиот! Причем здесь Африка? Ты что, дед, как всегда пьян?
16
Тыповы беларусанемец/адказаць/
02.05.2024
Ён мабыць думаў гэта як Сілічы толькі трохі вышэй
6
Алеша/адказаць/
03.05.2024
У Альпах 32 гады мужык, пайшоў з дому, не вярнуўся. Сталі шукаць: знайшлі цела ў прорве, галавой уніз упаў, паведамляе міліцыя. А не адзін — маем на ўвазе, што ён такі не адзін. Тыдзень таму тое ж самае здарылася ў Гiмалаях: чалавек 56 гадоў ішоў па гары, упаў галавой уніз у прорву і так і застаўся ляжаць. Ніхто побач не праходзіў, каб падняць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031