У Мінску спрасцілі зварот у «Адно акно» па некаторых працэдурах
У Мінску пачаў дзейнічаць экстэрытарыяльны прынцып для шэрагу адміністрацыйных працэдур, паведамілі ў Мінгарвыканкаме. З 1 студзеня мінчане могуць звяртацца ў адміністрацыі раёнаў сталіцы дзеля правядзення адміністрацыйных працэдур праз службу «Адно акно» незалежна ад месца пражывання ў горадзе, піша Office Life.
Фота: Яндэкс.Карты
Спрошчаны парадак звароту ў «Адно акно» дзейнічае для працэдур, якія ўваходзяць у спіс, зацверджаны ўказам Лукашэнкі № 200 ад 26.04.2010 і які размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.
Усяго ў пераліку амаль 50 адміністрацыйных працэдур, сярод іх:
- узгадненне перапланіроўкі кватэры ці ўстаноўкі антэн і іншых канструкцый;
- выдача дазволу на продаж пабудаванага за кошт сямейнага капіталу жылля праз пяць гадоў з дня рэгістрацыі;
- выдача дазволаў на іншыя дзеянні з сямейным капіталам;
- выдача некалькіх відаў пасведчанняў;
- прыняцце рашэнняў па капітальных будынках і машына-месцах, па пераводзе жылых памяшканняў у нежылыя і назад і інш.
0
1
0
0
0
0
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 9
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё
 2
«Хай гэтая Гюльчатай адкрые тварык». Сярод допісаў у КДБ, выкладзеных «Кіберпартызанамі», выявіўся і ліст Фядуты
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера