Знайсці
05.01.2023 / 14:534РусŁacБел

У 21-гадовага хлопца выцягнулі ў маршрутцы з заплечніка ўсе грошы, заробленыя ў Расіі

У аператыўна-дзяжурную службу Івацэвіцкага РАУС звярнуўся 21-гадовы жыхар горада Косава. Ён расказаў, што невядомы, знаходзячыся ў маршрутцы «Мінск—Пінск», каля Мінска выцягнуў у яго з заплечніка 170 тысяч расійскіх рублёў (каля 2 тысяч даляраў).

Фота: Новы Калінінград

Са слоў пацярпелага, напярэдадні ён вяртаўся дадому з заробкаў з Расійскай Федэрацыі і вёз з сабой заробленыя грошы ў заплечніку. Па вяртанні дадому малады чалавек заўважыў адсутнасць грошай і пайшоў у міліцыю.

Супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС устанавілі, што да крадзяжу датычны 20-гадовы жыхар Стоўбцаў, які ехаў той жа маршруткай. У гутарцы з міліцыяй малады чалавек растлумачыў, што грошы ён запрыкмеціў падчас таго, як пацярпелы разлічваўся з кіроўцам за праезд, дачакаўся моманту, калі апошні пакінуў заплечнік з грашыма без увагі, і забраў іх сабе.

Пазней грошы ён абмяняў на беларускія рублі і патраціў на асабістыя патрэбы. Распачата крымінальная справа за крадзеж.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
18
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
10
0
Тэкля/адказаць/
05.01.2023
Заплечнік - не месца захоўвання грошай
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.01.2023
Тэкля

Так, надо в трусы все запихать. Или на карту российскую положить, которая здесь не работает. Или оформить перевод, и подарить ростовщикам зарплату за 2 дня.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.01.2023
К слову хлопец совсем никакой бизнесмен. Курс обмена российского рубля на деревянные в Тинькофф на 20% выше, чем у наших барыг. Есть карты "Мир", которые работают в РБ даже виртуальные с любого Андроида(Эпл отключила). С его 2000 он тупо подарит местным барыгам на обменном курсе 220 баксов. Если ходит махать в магазине физчиеской картой или телефоном, курс будет российским. Но карту можно сделать только в РФ. С айфонами виртуальные карты не работают.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930