Знайсці
09.12.2022 / 13:33РусŁacБел

На беларуска-літоўскай мяжы зноў перахапілі кантрабандныя цыгарэты: гэтым разам на 1 мільён еўра

Затрыманне адбылося ў Мядзінінкаі (Медніках), дзе супрацоўнікі літоўскай мытні праверылі з дапамогай сістэмы рэнтген-кантролю бензавоз, які павінен быў перавозіць 19 тон звадкаванага газу транзітам праз Літву ў Калінінградскую вобласць Расіі, і выявілі ў баку машыны цыгарэты.

Усяго было знойдзена больш за 286 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk Capital QS», кошт якіх складае больш за адзін мільён еўра.

Віленскае аддзяленне крымінальнай мытнай службы пачало дасудовае расследаванне па факце кантрабанды цыгарэт.

Кіроўцу бензавоза затрымалі на двое сутак, а затым адпусцілі пасля прымянення меры стрымання — забіранне дакументаў і падпіску аб нявыездзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930