Найлепшы антыстрэс. Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон
Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2023 і падглядай, хто завітвае за ласункамі, запрашае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Сойка. Скрыншот мінулагодняга стрыма
Кругласутачны фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём звяроў.
Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялікай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне. Месца, дзе ўсталявана камера, уяўляе сабой невялікую паляну паміж нізінным балотам, сасновым і альховым лесам. Якраз тут праходзіць звярыны пераход, ды і чародкі вераб’іных карыстаюцца гэтым калідорам.
«Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс», — піша «Дзікая прырода побач».
15
0
0
2
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера