Прадстаўнікі рэдакцыі «Прессбол» абверглі інфармацыю пра звальненне журналіста праз адміністрацыйны арышт
Прадстаўнікі рэдакцыі газеты «Прессбол» звязаліся са службай маніторынгу БАЖ і запэўнілі, што не збіраюцца звальняць Андрэя Ільеню за тое, што той адбываў адміністрацыйны арышт.
Андрэй Ільеня
Па іх словах, журналіст па-ранейшаму застаецца ў штаце рэдакцыі, піша служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што Беларуская федэрацыя футбола, якая валодае кантрольным пакетам акцый спартыўнай газеты «Прэсбол», разрывае кантракт з карэспандэнтам Андрэем Ільенем. Раней журналіст быў пакараны адміністрацыйным арыштам за «пікетаванне ў сацсетках».
5
2
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 2
У выніку атакі на вайсковы аэрадром у Кушчоўскай Краснадарскага краю, магчыма, пашкоджаныя самалёты
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера