Знайсці
27.09.2022 / 08:575РусŁacБел

У Расіі створаць новую акругу, куды ўвойдуць анэксаваныя тэрыторыі. Хто яе ўзначаліць

У Расіі могуць стварыць новую федэральную акругу — Крымскую, у яе склад увойдуць і сам паўвостраў, і далучаныя ў выніку рэферэндумаў «ЛНР», «ДНР», а таксама акупаваныя Запарожская і Херсонская вобласці. Мяркуецца, што яе ўзначаліць Дзмітрый Рагозін.

Узначаліць новае паўнамоцнае прадстаўніцтва можа былы гендырэктар «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін, паведамляюць «Ведомості».

Рашэнне па Рагозіну будзе прынята ў найбліжэйшы час і яно з вялікай верагоднасцю будзе станоўчым. Неабходнасць стварэння новай федэральнай акругі крыніца выдання патлумачыла «няпростай сітуацыяй», якая склалася вакол рэферэндумаў аб далучэнні «новых тэрыторый»: а для кіравання імі патрэбен палітычны цяжкавагавік.

Іншая блізкая да АП крыніца тлумачыць магчымае прызначэнне Рагозіна паўнамоцным прадстаўніком Пуціна ў гэтай федэральнай акрузе так: «там вялікі фронт работ, так што гэта цалкам магчыма». Улічваючы, што яго да гэтага часу не прызначылі на федэральную пасаду, ёсць верагоднасць, што яму знойдуць працу там, дадала гэта крыніца.

Рагозін пакінуў пасаду кіраўніка «Раскосмаса» яшчэ 15 ліпеня. У дзень, калі праходзілі кадравыя перастаноўкі, прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што з часам Рагозін будзе працаўладкаваны. «Мы своечасова пра гэта паведамім, у яго будзе новая праца», — каментаваў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
0
Юзік/адказаць/
27.09.2022
Створыць, але ці ўтрымае?
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
27.09.2022
пажадаем яму на новай пасадзе такіх сама поспехаў, якіх ён дасягнуў з космасам. Ну і як ён там пагражаў Маску? нешта казаў пра "ні па дзеццку". Прыязжыў хутчэй, таварыш гаўляйтар.
0
Бондар/адказаць/
27.09.2022
Юзік, маючы 10 тысяч разнастайных ядзерных боезарадаў і рэпутацыю псіхапата ўтрымаюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930