Знайсці
21.09.2022 / 13:35РусŁacБел

Міністр абароны Літвы: Сілы хуткага рэагавання прыведзеныя ў павышаную баявую гатоўнасць

Міністр абароны Літвы пракаментаваў апошняе абвастрэнне вакол расійскай мабілізацыі і правядзення «рэферэндумаў» на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

«Паколькі Расія абвясціла вайсковую мабілізацыю і яна будзе здзейсненая ў тым ліку і ў Калінінградскай вобласці, то бок па суседстве з намі, то і Літва не можа за гэтым толькі назіраць. Сілы хуткага рэагавання прывялі ў павышаную баявую гатоўнасць, каб спыніць любыя магчымыя правакацыі з боку Расіі», — у фэйсбуку напісаў Анушаўскас.

«Таксама разглядаем магчымасць павялічыць падтрымку Украіне і заклікаем усіх нашых саюзнікаў таксама павялічыць паток гэтай падтрымкі. Расійская агрэсія ва Украіне павінна быць спыненая» — кажа Анушаўскас.

«Расійскі мабілізацыйны адчай паказвае, што ў Расіі няма іншых магчымасцяў утрымаць акупаваныя тэрыторыі Украіны, і таму яны хапаюцца за апошнюю саломінку», — піша міністр.

ЯЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930