Знайсці
14.09.2022 / 09:592РусŁacБел

Колькі будзе каштаваць iPhone 14 у Беларусі. Іх завязуць неафіцыйна

На папулярнай беларускай пляцоўцы прыватных аб'яў з'явілася нямала прапаноў прывезці пад замову новыя iPhone 14, піша officelife.media.

Прапановы зусім розныя: хтосьці гатовы прывезці iPhone 14 без перадаплаты, хтосьці — толькі пры ўмове 100%-най перадаплаты, хтосьці абяцае вытрымаць тэрміны дастаўкі ў 10 дзён, хтосьці больш расплывіста кажа аб дастаўцы «ў верасні».

У залежнасці ад умоў дастаўкі і мадэлі, адрозніваюцца і кошты гаджэтаў: замовіць у прыватнікаў новыя iPhone 14 можна па кошце ад 3 да 5,5 тысячы рублёў.

Як растлумачылі OL прадаўцы, тэлефоны збіраюцца набываць у Еўропе, хтосьці вязе з Кітая.

Афіцыйны рэсэлер і сотавыя аператары пакуль не будуць пастаўляць прадукцыю Apple у Беларусь. Пакуль у іх у продажы ёсць папярэдняя мадэль, iPhone 13, цэны на яе стартуюць ад 2 тысяч.

7 верасня былі прадстаўленыя навінкі ад Apple: смартфоны iPhone 14, iPhone 14 Plus, iPhone 14 Pro і iPhone 14 Pro Max, разумны гадзіннік Apple Watch Series 8, Apple Watch SE і Apple Watch Ultra, а таксама навушнікі AirPods Pro другога пакалення.

Кошт iPhone 14 у базавых версіях у залежнасці ад мадэлі складзе ў Злучаных Штатах ад $799 да $1099. Старт продажаў — 16 верасня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
3
Эплмэн/адказаць/
14.09.2022
С официальным реселлером в Беларуси Apple прекратил работать, а не потому что они не будут возить. И правильно Apple сделал, потому что оф реселлер обнаглевал, устанавливая цены от потолка, так что теперь продукция будет но по гораздо более приемлимым ценам. Будут привозить не только частные лица но и магазины.
1
Галлоперидолычь/адказаць/
14.09.2022
Эплмэн, Айфон с выходом следущей модели замеряет степень идиотизма общества посредством цен.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930