Знайсці
12.09.2022 / 18:102РусŁacБел

Яшчэ адна загадкавая смерць расійскага топ-менеджара: упаў за борт карабля

Пра смерць кіраўнічага дырэктара па авіяцыйнай галіне Карпарацыі развіцця Далёкага Усходу і Арктыкі Івана Пячорына стала вядома сёння, хоць загінуў ён 10 верасня. Пра гэта паведамляецца на сайце дзяржкарпарацыі.

Увечары ў суботу Іван Пячорын адпачываў на катары з сябрамі ў акваторыі вострава Рускі ля мыса Ігнацьева. Як піша выданне Baza, кампанія выпівала, а непасрэдна перад адплыццём Пячорын сабраўся купацца.

Калі менавіта ён упаў за борт — невядома. Па адной з версій, менеджар сеў на дэкаратыўную агароджу ў насавой частцы катара і ў нейкі момант, верагодна з-за гайданкі, сарваўся. Удзельнікі прагулкі паведамілі капітану пра знікненне Пячорына толькі праз 40 хвілін пасля адплыцця.

Пошукі ў моры не далі вынікаў нават калі падключыліся ратавальнікі. Цела мужчыны знайшлі толькі праз два дні на беразе мыса Старыцкага на востраве Рускі.

Цікава, што ўсяго паўгода таму раптоўна памёр 43-гадовы генеральны дырэктар гэтай самай Карпарацыі развіцця Далёкага Усходу і Арктыкі Ігар Носаў. 

Гэта ўжо не першая загадкавая смерць расійскага топ-менеджара за апошнія паўгода. Апошні з такіх выпадкаў — гібель у канцы жніўня кіраўніка рады дырэктараў ЛУКОЙЛа Равіля Маганава.

Чытайце таксама:

За апошні час раптоўна і пры дзіўных абставінах памерлі мінімум шэсць расійскіх топ-менеджараў і мільянераў. Вось хто гэта быў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.09.2022
Як па мне, так нічога тут загадвага. Глушыць іх цар Путэн за правіны, яму зараз крыўдна. Вось і ідуць ў расход баяре-халопы (бо ў Расеі насамрэч усе халопы, нават і "дваране") па старой завядзенцы
1
дзе мая абяцаная вамі яхта, Ррэд.?/адказаць/
12.09.2022
вой, за кара-бля вам кэп зараз зноў па вушах надае...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031