Знайсці
18.08.2022 / 11:3816РусŁacБел

У Варшаве збілі вядомага беларускага блогера і яго дзяўчыну. Што здарылася?

Беларускі блогер Марцін Крам, які ўжо каля 5 гадоў жыве ў Польшчы, апублікаваў відэа, дзе распавядае, як у суботу 13 жніўня яго разам з дзяўчынай пабілі п'яныя ў Варшаве.

Марцін Крам. Фота: скрыншот з відэа

Вось як выглядаў канфлікт. Па словах хлопца, яны з дзяўчынай былі на танцпляцоўцы і незразумела, з чаго ўсё пачалося. Першай, каго ўдарылі, была дзяўчына Каця. Яе нехта ўдарыў па галаве ззаду — не ясна, выпадкова ці наўмысна. Беларусы пайшлі высветляць, хто гэта быў. Калі яны пабачылі таго незнаёмага мужчыну, сталі размаўляць з ім. Блогер згадвае, што ў пэўны момант той прамовіў па-польску «спердаляйце з Польскі» — «валіце з Польшчы».

Яны пайшлі за тым мужчынам, каб той не збег, здымалі яго на відэа. Калі ў кадр трапіў іншы ўдзельнік кампаніі, ён пабег у бок беларусаў і стаў хапаць і біць блогера, як расказвае Марцін. 

Частку канфлікту відавочцы запісалі на відэа. Цяпер блогер шукае сведак інцыдэнту. Як відаць з урыўкаў відэа, нападнікі былі моцна п’яныя.

Крам распавядае, што званіў у паліцыю, але яму было складана патлумачыць, дзе яны знаходзяцца, паколькі гэта адбывалася не па канкрэтным адрасе, а побач з танцпляцоўкай адной з устаноў на беразе Віслы. Пазней з дапамогай гарадской аховы ім удалося затрымаць аднаго з нападнікаў. Пасля прыезду паліцэйскія запісалі ўсе даныя і мужчыну вызвалілі, паколькі паліцыянты паведамілі, што гэта, хутчэй за ўсё, будзе грамадзянска-прававая справа. Прыйсці напісаць заяву Марціну прапанавалі на наступны дзень, паколькі сам хлопец і яго дзяўчына таксама ўжывалі алкаголь. 

Поўны расказ Марціна пра тое, як развіваўся канфлікт і што было далей, можна паглядзець на яго ютуб-канале.

Хто такі Марцін Крам?

Марцін — былы беларускі міліцыянер з Гродна, каля пяці гадоў таму сышоў з міліцыі і з’ехаў у Польшчу, дзе, працуючы ахоўнікам, паралельна запісваў гумарыстычныя відэа для Instagram. Шырокую папулярнасць хлопец набыў у 2020 годзе, калі пачаў рабіць ролікі на палітычную тэматыку. Марцін здымаецца ў відэа для сваіх каналаў у Instagram і Youtube, у праграме «Вечаровы шпіль» на канале «Белсат».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
49
Ха-ха
16
Ого
5
Сумна
19
Абуральна
68
3
American/адказаць/
18.08.2022
Жнівень,
Замест таго каб размаўляць-рабірацца, пысу патрэбна было біць у такім становішчы.
Пысу? С какой стати? Собирать манатки и на Зыбицкую,  найдешь взаимопонимание, любовь и уважение. Еще какая-то улочка с убогим скрепным названием появилась. Туда спердоливай.    
 
19.08.2022
Чаго беларускага ў гэтым блохгеры? І чаму я павінен ведаць, пра гэта?
0
mikola ramanau/адказаць/
21.08.2022
u mjane zonka polka...Ne pasluhau taty brata jaki kazau kab ni brau slub z polkami........
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031