Знайсці
14.08.2022 / 22:573РусŁacБел

УСУ дакладным ударам знішчылі штаб «Вагнера» ў Папаснай

Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра ўдар УСУ па штабе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» у акупаваным горадзе Папасная Луганскай вобласці. Фота мясцовасці, дзе размяшчаўся гэты штаб, днямі апублікаваў расійскі ваенкар.

Паведамленні пра ўдар УСУ па штабе «вагнераўцаў» у Папаснай з'явіліся ў нядзелю ў расійскіх тэлеграм-каналах. Апублікавана таксама фота разбурэнняў. У телеграм-каналах «ПВК Вагнера» пацвярджаюць ўдар.

Расійскія тэлеграм-каналы прызнаюць, што ракета комплексу HIMARS трапіла дакладна ў саматужнае бамбасховішча пад закінутым цагляным шматпавярховікам, дзе месціліся вагнераўцы. Там працягваецца разбор завалаў, апублікаванае фота з забітымі.

8 жніўня пра наведванне гэтага «штаба» напісаў расійскі ваенкар Сяргей Серада. Ён апублікаваў пост у тэлеграме, напісаўшы: «Прыехаў у Папасную, заехаў у штаб «ПВК Вагнер». Сустрэлі як роднага. Распавялі некалькі пацешных гісторый».

На адным з фотаў Серады фігураваў і сам Яўген Прыгожын, былы кухар Уладзіміра Пуціна, фармальны ўладальнік «ПВК Вагнера», якая насамрэч створаная пры Галоўным разведупраўленні Мінабароны Расіі.

На адным з фотаў была відаць таблічка з адрасам найбліжэйшага бамбасховішча — Міронаўская вуліца, 12. 

Інфармацыя аб прыездзе Вагнера на фронт спачатку выклікала энтузіязм у расійскіх СМІ.

Паведамленне ад 9 жніўня ў адным з расійскіх каналаў

Пакуль незразумела, хто з камандзіраў «Вагнера» загінуў пры ўдары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
95
Панылы сорам
3
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
полк/адказаць/
15.08.2022
туды ім і дарога
0
Тамагавк/адказаць/
15.08.2022
А на картинке - это Вагнера из штаба выносят на носилках?)))
1
Максим Дизайнер/адказаць/
15.08.2022
Военкор, дебил. Скрепные вояки, мля.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930