Знайсці
03.08.2022 / 09:571РусŁacБел

70-гадоваму жыхару Нясвіжа пагражае вялікі тэрмін зняволення за ўдзел у пратэстах

У судзе Ленінскага суда Гродна разглядаецца крымінальная справа Васіля Дземідовіча.

Яго абвінавачваюць адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады, арт. 391 — абраза суддзі альбо народнага засядацеля ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя, ч. 1 арт. 368 — публічная абраза Лукашэнкі і ч. 1 арт. 293 — падрыхтоўка да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, паведамляе «Вясна».

Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.

Па даных следства, Васіль Дземідовіч з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб. Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна зневажаючы іх гонар і годнасць.

Паведамляецца пра 60 фактаў злачыннай дзейнасці.

Таксама следства сцвярджае, што мужчына «заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, падпаламі, знішчэннем адміністрацыйных будынкаў. У экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць злачынствы, аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў».

Cудовы працэс распачаўся 2 жніўня.

Падчас допыту абвінавачаны распавёў, што раскайваецца і шкадуе пра зробленае. Таксама дадаў, што ва ўсім вінаватыя эмоцыі, якім ён паддаўся, паверыўшы інфармацыі, размешчанай на «дэструктыўных рэсурсах».

Вядома таксама, што Васіль Дземідовіч раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14
0
Тэкля/адказаць/
03.08.2022
Сэнсу раскайвацца няма ніякага. Гэта ніякім чынам не паўплывае на прысуд
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930