Знайсці
03.08.2022 / 08:09РусŁacБел

Кантрабандныя беларускія цыгарэты знайшлі ў Расіі ў машыне з металаломам

Супрацоўнікі Смаленскай мытні выявілі 679 тысяч пачкаў цыгарэт у машыне, якая ехала з Беларусі, паведаміла Цэнтральнае мытнае ўпраўленне Федэральнай мытнай службы РФ.

Фота: sztu.customs.gov.ru

Аўтамабіль спынілі каля пасёлка Красная Горка. Згодна з дакументам, у машыне з Беларусі ў Расію перавозілі лом каляровых металаў. Мытнікі праверылі аўтамабіль пры дапамозе мабільнага інспекцыйна-надгляднага комплексу і выявілі ў грузе староннія ўкладанні.

«Падчас надгляду сярод металалому былі выяўленыя 679 тыс. пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці без спецыяльных акцызных марак. Дакументы на тытунёвыя вырабы перавозчык не падаў. Паводле папярэдніх звестак, кошт цыгарэт складае больш за 40 млн рублёў», — заявіў в. а. начальніка аддзела кантролю за ўвозам і абаротам тавараў Смаленскай мытні Ілля Зальмензон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930