Знайсці
27.06.2022 / 21:57РусŁacБел

Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў

Канада ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з абаронным сектарам Расіі і Беларусі. Пра гэта паведамілі ў офісе прэм’ер-міністра краіны Джасціна Трудо.

Рэзідэнцыя прэм'ер-міністра Канады ў Атаве. Фота: Вікіпедыя

У прыватнасці, санкцыі будуць датычыць 13 беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў, а таксама двух беларускіх прадпрыемстваў.

Таксама ўводзіцца забарона на экспарт у Беларусь перадавых тэхналогій і тавараў, якія могуць быць скарыстаныя для вытворчасці зброі, а таксама імпарт і экспарт шырокага спектру прадметаў раскошы паміж Канадай і Беларуссю.

У паведамленні таксама гаворыцца, што пад абмежаванні падпалі 6 фізічных і 46 юрыдычных асоб, звязаных з расійскім абаронным сектарам, а таксама 15 грамадзян Украіны, якія падтрымліваюць расійскую ваенную агрэсію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031