Лідар Kalush Orchestra выставіў на аўкцыён славутую панаму і статуэтку пераможцы «Еўрабачання»
Лідар гурта Kalush Orchestra і тэлевядучы Сяргей Прытула выставілі на аўкцыён статуэтку «Еўрабачання» і ружовую панаму лідара гурта — грошы пойдуць на дапамогу арміі.
Капялюш Алега Псюка, які адразу ж стаў модным трэндам, выстаўлены за стартавы кошт 5 еўра або 200 грыўняў. Пераможцу выберуць рандомна сярод усіх удзельнікаў аўкцыёну. За кожны данат у 5 еўра удзельнік атрымлівае адзнаку ў розыгрышы. Таму, чым больш данатаў, тым больш адзнак і, адпаведна, шанцаў атрымаць перамогу.
Статуэтка з «Еўрабачання» дастанецца таму, хто дасць за яе самую вялікую суму. Прычым плаціць можна нават у крыптавалюце.
Аўкцыён скончыцца 28 мая ў 19.00
1
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Замах на прэм'ера Славакіі — яго стан вельмі цяжкі
 8
Затрымалі майстра па рамонце ноўтбукаў, які пісаў у каментарах, што многія чакаюць Пазняка ў Беларусі
 15
Пракоп'еў, Колб, Жамчужны. 400 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за тры месяцы
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера