Знайсці
23.05.2022 / 12:26РусŁacБел

Апошнія трое асуджаных па «справе цюкоў» выйшлі на волю

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, днямі на волю выйшлі Андрэй Арыка, Максім Дубешка і Аляксандр Бабко, якіх асудзілі да аднаго года калоніі. Агулам свой тэрмін адбылі шэсць фігурантаў справы.

Суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыкі, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу.

Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера