Знайсці
04.05.2022 / 13:03РусŁacБел

«На целе мужчыны можна зрабіць 21 ружу». Разведка Украіны перахапіла жахлівы аповед расійскага салдата пра тое, як катуюць палонных

Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны абнародавала запіс перахопленай тэлефоннай размовы аднаго з расійскіх салдатаў са сваёй маці, якой ён у падрабязнасцях расказаў пра катаванні ўкраінскіх палонных, піша «Свабода».

Выведка Мінабароны Украіны ідэнтыфікавала абаіх — Таццяна С. і яе сын Канстанцін, які цяпер знаходзіцца ў Харкаўскай вобласці. Яны жывуць у горадзе Савецк Калінінградскай вобласці.

Маці звяртаецца да сына «рыбка мая» і распытвае яго пра справы. Той расказвае, што толькі вярнуўся з лазні і збіраецца ісці па бульбу «к этим, к селянам».

На пытанне маці, купляюць яны бульбу ці ім так яе даюць, Канстанцін адказаў: 

«Так даюць. Прыйшлі і набралі. Кніг набралі, чытаем, культурна развіваемся».

 У адказ маці параіла сыну быць пільным з украінскімі сялянамі і паведаміла, што ходзіць па ўсіх цэрквах і заказвае малебны за яго здароўе.

Канстанцін расказаў маці, як удзельнічаў у катаваннях украінскіх палонных на допытах, якія праводзілі прадстаўнікі ФСБ. У прыватнасці, ён ёй тлумачыць пра катаванне «ружачка».

 «На целе мужчыны можна зрабіць 21 ружу. Бачыла, як ружы распускаюцца? Вось так і ўздоўж косткі на ўсіх пальцах скура зразаецца зь мясам», — патлумачыў ён.

Паводле яго, калі бралі ў палон, то выклікалі прадстаўнікоў ФСБ, а пакуль тыя ехалі, «ламалі ногі (палонным), каб яны не ўцяклі».

Таццяна назвала вырадкам старога ўкраінца, у якога пры затрыманні ў тэлефоне знайшлі пералік усіх пазіцый расіян: «Вось таму я табе кажу, што нельга ім верыць. Хахлы…»

Сын яе на гэтым перабіў і паведаміў, што старога забілі да смерці гумовымі палкамі:

«Уяўляеш, колькі там удараў мусіла быць? Вось так у нас ФСБэшнікі катуюць. І яшчэ ёсьць такі метад катаванняў, калі трубу ў ср..ку ўстаўляюць і туды запіхваюць калючы дрот. Потым выцягваюць трубу і следам патроху пачынаюць выцягваць і дрот. Кажуць, што гэты метад яшчэ з Чачні».

Маці расійскага вайскоўца спытала, ці ведае ён, як «украінцы здзекуюцца» з расійскіх палонных. «Ведаю, таму зусім не шкада», — сказаў ён і дадаў, што яму вельмі падабаецца здзекавацца з палонных.

Тацяна на гэта адказала: «Калі б я туды трапіла, то таксама кайфавала б ад гэтага. Мы з табой аднолькавыя».

Пад канец размовы расійскі вайсковец сказаў, што па вяртанні некаторыя метады катавання ён выкарыстае ў дачыненні да свайго бацькі.

Канстанцін паведаміў, што пасля таго, як ён забіў 20 чалавек, яго «ўжо нават не грызе сумленне».

«Мы тут людзей забіваем», — сказаў ён, а маці ў адказ у яго запытала: «А ты ўпэўнены, што гэта людзі?»

Украінскага вайскоўца з «Азоўсталі», які здаўся ў палон, забілі, хаця паабяцалі захаваць яму жыццё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
160
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930