Знайсці
01.05.2022 / 08:54РусŁacБел

У Бучы памерла вядомая мастачка-шасцідзясятніца, якой падчас акупацыі давялося галадаць

Мэр Бучы Анатоль Федарук паведаміў, што на 85-м годзе жыцця памерла вядомая ў Украіне мастачка-шасцідзясятніца Любоў Панчанка. У часы акупацыі Бучы яна заставалася ў горадзе і моцна галадала.

Мэр горада паведаміў:

«Адышла ў вечнасць ганаровая грамадзянка горада, лаўрэатка прэміі імя Васіля Стуса, мастачка-мадэльерка Любоў Панчанка. Яна — з асяродку патрыётаў-шасцідзясятнікаў, якія, нягледзячы на ціск Крамля, развівалі ўкраінскую культуру ў часы савецкай цэнзуры. Уся яе творчасць мела ярка выражаны ўкраінскі каларыт, з-за чаго Любоў Міхайлаўну пераследавалі, а яе творчасць замоўчвалі.

Любоў Панчанка не змаглі зламаць у КГБ, але мастачка вельмі пацярпела падчас новага расійскага нашэсця».

Журналісты раней паведамлялі, што Панчанка, знясіленая доўгім галаданнем у акупаванай Бучы, трапіла ў бальніцу. Яна была ляжачая і мела патрэбу ў пастаянным доглядзе. 

Панчанка ў 1960-я гады была адной з прадстаўнікоў новага ўкраінскага мастацтва, якія выкарыстоўвалі ў сваіх працах нацыянальныя матывы. Яна стварала як графічныя і жывапісныя работы, так і мадэлі адзення ды арнаментальнай вышыўкі, якія друкаваліся ў папулярных у тыя часы часопісах для жанчын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930