Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму
У гэтага рэцэпта шмат добрых якасцей: ён і просты, і хуткі, і вельмі гнуткі. Вы можаце замяніць карыяндр у рэцэпце на іншыя травы — такія, якія вам падабаюцца. Шашлык падавайце з зелянінай і з лавашом.
Фота: BBC Food
Каб зрабіць курыны шашлык, вам спатрэбіцца:
- 3 сталовыя лыжкі ёгурту са зніжанай тлустасцю
- чайная лыжка гарам масалы ці кары
- чайная лыжка молатага чырвонага перца
- 2 чайныя лыжкі соку лімона ці лайма
- 2 чайныя лыжкі свежай парубленай каляндры (па жаданні)
- 1 дробна пасечаны свежы перац чылі (па жаданні)
- 4 курыныя грудкі вагай па 150 грамаў, парэзаныя на квадратныя кавалкі
- Змяшайце разам ёгурт, гарам масалу, чырвоны перац, сок лімона, каляндру і перац чылі. Марынуйце кураціну ў гэтай сумесі 5 хвілін.
- Разагрэйце жароўню для барбекю да гарачага стану (таксама гэтую кураціну можна рабіць на гарачым грылі).
- Мяса гатуйце на жароўні на шампурах ці шпажках, пакуль кураціна не стане мяккай і цалкам прасмажанай.
- Падавайце з зелянінай і лавашом.
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
Чытайце таксама:
Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць
3
0
0
0
0
0
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 4
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 3
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 8
Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю пад узмоцненымі нарадамі міліцыі з аўтаматчыкамі
 17
У Расіі арыштавалі журналіста Associated Press
 1
Лімузін за $1 500 000 і тры мяхі бульбы: якія падарункі дораць Лукашэнку, а якія — ён сам
 7
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 5
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 10
Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
 1
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера