Знайсці
20.04.2022 / 09:57РусŁacБел

Арганізатары Уімблдона не дапусцяць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да ўдзелу ў турніры — The New York Times

Пра «бан» для беларускіх і расійскіх тэнісістаў пакуль афіцыйна не абвешчана. Але пра такая планы паведамляюць выданні The New York Times і Sportico.

У такім выпадку выступіць на лонданскіх кортах не змогуць, напрыклад, Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Летась беларуска Арына Сабаленка дайшла да паўфінала Уімблдона, аднаго з найбольш прэстыжных тэнісных турніраў.

Сёлетні турнір адбудзецца напрыканцы чэрвеня. Уімблдон — адзін з чатырох турніраў Вялікага шлема. Праводзіцца ў Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930