Названы памер медыяннага заробку ў Беларусі
Медыянны заробак у Беларусі за лістапад 2021 года склаў 1096 рублёў 20 капеек, паведамляе БелТА.
«Чыстымі», пасля выплаты падаткаў, гэта 942,7 рубля.
Медыянны заробак — гэта паказчык, які ілюструе, што палова работнікаў атрымлівае суму, вышэйшую за яго, другая палова — меншую за гэты парог.
Даныя аб медыянным заробку публікуюцца двойчы на год: у маі медыяннны заробак складаў 1018 рублёў.
Сярэдні заробак за лістапад «бруднымі» ў Беларусі склаў 1476,3 рубля.
Па відах эканамічнай дзейнасці памеры медыяннай зарплаты таксама розныя: у горназдабыўнай прамысловасці — 2500,4 рубля, на вытворчасці хімічных прадуктаў — 1825,1 рубля, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі — 1803,8 рубля, у гандлі аўтамабілямі і матацыкламі і іх рамонце — 1748,6.
0
0
0
0
0
0
Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі
 6
Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 1
ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА
 2
Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсталююць манумент ахвярам генацыду. На эскізе не абышлося без памылак ФОТА
 10
Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера