На «Беларуснафце» з-за выбуху абсталявання загінуў супрацоўнік, яшчэ адзін рабочы ў рэанімацыі
На прадпрыемстве «Беларуснафта» ў ноч на 28 лістапада загінуў супрацоўнік. Пра гэта блогу «Отражение» распавяла сястра загінулага. Уладзіміру Цалуйку было 33 гады, у яго засталіся жонка і двухгадовая дачка.
Уладзімір Цалуйка быў памочнікам бурыльшчыка. Учора ён выйшаў на змену і ў 23:20, Як распавяла сястра Уладзіміра, з-за павышэння ціску ва ўстаноўцы адбыўся выбух гідракампенсатара.
Ад аварыі пацярпелі два чалавекі: Уладзімір Цалуйка загінуў, па словах сястры, «у яго няма паловы твару». Другі рабочы цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане — у мужчыны пашкоджаныя ногі.
Дзяўчына апісвае брата як вельмі адказнага чалавека, які заўсёды надаваў шмат увагі сям'і, дапамагаў маці, рабіў на дзвюх працах, каб забяспечыць жонку і дачку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 7
Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?
 2
Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі
 4
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 16
Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам
 3
Бутэлька прасэка ў рэстаране — 210 даляраў. Вядучая БТ распавяла пра кошт адпачынку ў Катары
 11
У Германіі збілі знакамітага майстра даносаў
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера