Знайсці
28.11.2021 / 09:24РусŁacБел

«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый

Развіццё эканомікі Беларусі нават ва ўмовах пандэміі і санкцый паказвае найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў. Пра гэта ў інтэрв'ю БТ заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.

«Сапраўды, гэта два галоўныя фактары, якія ўплываюць на наш эканамічны рост. Калі глядзець у цэлым па ўсіх паказчыках — і колькасных, і якасных, — то я б сказаў, што гэта найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў. ВУП вырас па бягучых даных на 2,4%. Натуральна, асноўным драйверам, як і на працягу ўсяго года, заставалася прамысловасць. Прыкладна 70% гэтага прыросту забяспечваў менавіта прамысловы комплекс. На другім месцы па ўкладзе IT-сектар. Астатнія галіны размеркаваліся больш раўнамерна», — сказаў Дзмітрый Круты.

Паводле яго слоў, экспарт вырас на 32%, і гэта таксама адзін з рэкордных паказчыкаў у гісторыі Беларусі. «Прычым ён вырас збалансавана: на 19% за кошт цэн і на 12-13% за кошт аб'ёмаў. Гэта ў тым ліку вынік мадэрнізацыі нашай прамысловасці, якую мы пачалі праводзіць у 2012-2014 гадах (гэта актыўная фаза)», — заўважыў чыноўнік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031