Знайсці
24.11.2021 / 08:54РусŁacБел

Хто ўвойдзе ў Міжведамасную камісію па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам

Стала вядома, хто ўваходзіць у Міжведамасную камісію па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам — дакумент апублікаваны на pravo.by

Старшыня камісіі — дзяржсакратар Рады Бяспекі або яго намеснік. У камісію ўваходзяць генпракурор, начальнік Службы бяспекі і ААЦ, старшыні Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, кіраўнікі МУС, КДБ, Мінабароны і МНС, старшыні Памежнага і Мытнага камітэтаў іх намеснікі. Сакратар камісіі — з супрацоўнікаў Дзяржсакратарыята Рады бяспекі.

Персанальны склад зацвярджаецца дзяржсакратаром Савета Бяспекі.

Сярод асноўных задач камісіі:

— арганізацыя своечасовага выяўлення і ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць экстрэмізму і тэрарызму;

— каардынацыя ўсіх суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый у сферы процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам;

— распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы процідзеяння экстрэмізму і барацьбы з тэрарызмам, у тым ліку па пытаннях функцыянавання дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фармаванняў і масавыя беспарадкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031